Знайсці
16.06.2021 / 15:16РусŁacБел

Памятаеце мужчыну, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці? Яго ўжо выпісалі з бальніцы

35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня. Больш за месяц ён правёў без прытомнасці, прагнозы былі самыя сумныя. Але Павел выжыў.

Павел доўгі час быў у штучнай коме. Дактары давалі 1% імавернасці таго, што ён выжыве

Па інфармацыі «Нашай Нівы», мужчыну ўжо выпісалі з бальніцы. Жыве ён разам з жонкай і дзецьмі.

Жонка не каментуе стан Паўла. Але знаёмыя сям’і кажуць, што ў Паўла было каля 70% апёкаў цела, таму цяпер у яго «складаны перыяд прыняцця сябе».

Чытайце таксама. Быў у «Зубры», меў рыцарскі псеўданім Лютувер. Расказваюць сябры мінчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031