Знайсці
16.06.2021 / 13:45РусŁacБел

«Ідуць з ахвотай» — міністр абароны пра адносіны людзей да прызыву ў войскі тэрытарыяльнай абароны

Людзі з разуменнем ставяцца, калі іх прызываюць у войскі тэрытарыяльнай абароны. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны, якая прайшла з удзелам Лукашэнкі, піша БелТА.

Міністр звярнуў увагу, што на стварэнне эфектыўнай сістэмы тэрытарыяльнай абароны сышло каля 20 гадоў. «Было няпроста ўвесь механізм адладзіць, пачынаючы ад органаў забеспячэння, органаў кіравання, забеспячэння зброяй, боепрыпасамі, — адзначыў ён. — На сённяшні дзень няма такога раёна, дзе б не была створана адпаведная матэрыяльная база, і я аб гэтым далажыў прэзідэнту. Цяпер нават не звяртаюцца да Узброеных Сіл. Ёсць свае месцы размяшчэння, адладжаны механізм атрымання і матэрыяльных сродкаў, і зброі, правядзення зладжвання падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны і этапу практычнага выканання задач».

«Самае характэрнае — стаўленне людзей да гэтых пытанняў. Я не чуў, каб нехта паскардзіўся або сказаў «Не хачу», «Не буду выконваць задачы». Наадварот, людзі ідуць з жаданнем, у іх гараць вочы, яны разумеюць, што будуць абараняць сваіх родных і блізкіх, свой кавалачак зямлі, а ў цэлым — нашу рэспубліку», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, адна з задач тэрытарыяльнай абароны — барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі. «Гэта важна, таму што на гэтыя задачы не будуць адцягвацца рэгулярныя Узброеныя Сілы», — растлумачыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930