Знайсці
16.06.2021 / 10:32РусŁacБел

Лукашэнка ў Шклове праводзіць нараду па тэрытарыяльнай абароне: Толькі ўсенародная абарона можа даць сапраўдны адпор праціўніку

Лукашэнка прыбыў у Шклоўскі райвыканкам, дзе яго сустрэлі міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

БелТА

Падчас кароткай размовы перад мерапрыемствам Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне намесніка старшыні Горацкага райвыканкама Андрэя Камко кіраўніком Шклоўскага раёна, піша БелТА

«За мінулы год мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны ціск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здраду ўласнага народа. Заўсёды неабходна даваць такі адпор падобным дзеячам, каб у памяці ворага ён запомніўся на многія гады. І на гэта здольная толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на забеспячэнне поўнай гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай і хуткай мабілізацыі сіл і сродкаў.

«Да гэтага ў краіне ўсе павінны рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адна з мэтаў сустрэчы — даць сігнал на месцы, каб яны падобным чынам у кожнай зоне (у нас іх 7), у кожным раёне былі гатовыя адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынята рашэнне прэзідэнтам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930