Знайсці
16.06.2021 / 08:47РусŁacБел

Названыя магчымыя супернікі БАТЭ, Брэста і Жодзіна ў новай Лізе канферэнцый

Сёння пройдзе лёсаванне новага футбольнага клубнага турніру — Лігі канферэнцый. Ён будзе трэцім па рэйтынгу пасля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У кваліфікацыйных матчах бяруць удзел тры беларускія каманды: БАТЭ, «Дынама» Брэст і «Тарпеда» Жодзіна. Нагадаем, што чэмпіён краіны салігорскі «Шахцёр» бярэ старт у першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Перад лёсаваннем каманды разбітыя на падгрупы. БАТЭ трапіў у падгрупу 3, ён сеяны, пачне з 3-га раўнду. Сярод магчымых супернікаў — шведскі «Эльфсбарг», славацкая «Дунайская Стрэда», а таксама, напрыклад, пераможца матчаў першага раўнду «Левадыя» Талін — «Сэнт-Джозэф» Гібралтар і г.д.

«Дынама» Брэст нясеяны, і ягонымі супернікамі могуць стаць ЦСКА (Сафія), «Вікторыя» Пльзень, «Рыека», «Глентаран»/«Нью-Сэйнтс».

Сярод супернікаў «Тарпеда-Жодзіна» — «Хайдук», «Ваяводзіна», «Абердзін», «Капенгаген», «Русенборг».

Лёсаванне ў 14.30, матчы ў ліпені, але пытанне, як будуць у Беларусь дабірацца каманды з закрытым небам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031