Знайсці
16.06.2021 / 07:52РусŁacБел

СМІ апублікавалі дызайн новага інтэрфейсу Windows

У дызайне інтэрфейсу аперацыйнай сістэмы Windows 11 значкі дадаткаў з левай часткі панэлі кіравання перанеслі ў цэнтр. Пра гэта паведамляе The Verge са спасылкай на Twitter старэйшага рэдактара выдання Тома Уорэна, піша РБК.

«Першы погляд на Windows 11. З'явілася новае меню «Пуск», закругленыя вуглы, новы гук запуску і многае іншае», — напісаў журналіст.

Па словах Уорэна, у новай Windows ёсць два рэжымы: цёмны і светлы. Таксама ў новай версіі аперацыйнай сістэмы распрацоўшчыкі дадалі магчымасць хутка пераносіць вокны праграм у розныя куты працоўнага стала, што дасць карыстальнікам магчымасць працаваць у некалькіх дадатках адначасова, піша Уорэн.

Пры гэтым, нягледзячы на змены дызайну інтэрфейсу, усе значкі меню «Пуск» з панэлі задач дадаткаў можна перамясціць назад у левую частку, як у папярэдняй версіі Windows.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930