Знайсці
15.06.2021 / 23:55РусŁacБел

Парашутыст на полі і рэкорды Раналду: чым скончыўся чарговы дзень Еўра-2020

Сёння прайшлі два матчы на Еўра-2020. Перамогу святкавалі зборныя Францыі і Партугаліі.

Партугальцы абыгралі з лікам 0:3 зборную Венгрыі.

На 84 хвіліне Герэйру падстроіўся пад адзін адскок і праз другі рыкашэт заваліў мяч у кут.

На 87 хвіліне Раналду рэалізаваў пенальці.

На 92 хвіліне Раналду забіў яшчэ раз.

Для Крышціяну Раналду гульня з Венгрыяй стала 22-й у фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы, што з'яўляецца рэкордам. Футбаліст стаў адзіным, каму ўдалося згуляць на пяці чэмпіянатах Еўропы за кар'еру — 2004, 2008, 2012, 2016 і 2020 гадоў. У 2016 годзе зборная Партугаліі стала чэмпіёнам Еўропы.

Акрамя таго, падчас цяперашняй сустрэчы форвард забіў 11-ы мяч на кантынентальным турніры, пабіўшы рэкорд француза Мішэля Плаціні па колькасці галоў у гісторыі спаборніцтваў.

У наступнай гульні зборная Францыі абыграла Нямеччыну — 1:0.

На 20 хвіліне немцы не вытрымалі атакавальнай 5-хвілінкі чэмпіёнаў свету. Пагба выразаў выдатны пас на Эрнандэса, прастрэл якога мог дайсці да Мбаппе, але не дайшоў — Хуммельс аформіў аўтагол.

На матчы здарыўся і кур'ёз — на поле прызямліўся парашутыст. Гэта быў актывіст Greenpeace.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930