Знайсці
15.06.2021 / 14:37РусŁacБел

Альфа-банку дазволілі купіць Франсабанк

Нацыянальны банк дазволіў беларускаму Альфа-банку купіць Франсабанк — фінансавую ўстанову з ліванскім капіталам.

«Пацвярджаем выдачу дазволу на куплю Альфа-банкам акцый Франсабанка», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе НББ.

У лютым Нацбанк адмовіў Альфа-банку ў дазволе, бо не былі выкананыя ўсе неабходныя патрабаванні для атрымання дазволу на ажыццяўленне гэтай ўгоды. Пры гэтым НББ быў гатовы паўторна разгледзець зварот Альфа-банка.

ААТ «Франсабанк» (раней банк «Залаты Талер») стварылі ў 1994 годзе. У лістападзе 2008 года перайменаваны ў Франсабанк. Асноўнымі акцыянерамі (99,9%) банка з'яўляюцца ліванскія кампаніі Fransabank S. А. L. і Fransa Holding S. A. L., якім належаць адпаведна 93,17% і 6,81% акцый банка. Актывы банка на 1 красавіка 2021 года склалі 167,7 млн. рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера