Знайсці
15.06.2021 / 09:38РусŁacБел

Расспажыўнагляд рэкамендуе не прымаць лекі ад алергіі да і пасля вакцынацыі

Прымаць лекі ад алергіі да і пасля вакцынацыі ад каранавіруса не варта. З такім заклікам да расіянаў звярнуўся Расспажыўнагляд, піша lenta.ru.

Як патлумачылі ў ведамстве, прыём антігістамінных прэпаратаў да прышчэпкі не дапаможа паменшыць рэакцыю на вакцыну, пазбегнуць павышэння тэмпературы і болі ў месцы ўколу.

Пасля вакцынацыі такія лекі могуць негатыўна паўплываць на імунны адказ.

У Расспажыўнаглядзе дадалі, што лекі ад алергіі могуць дапамагчы тым, хто рэгулярна прымае іх па прызначэнні доктара — прыпыняць прыём з-за вакцынацыі не варта.

Раней у Расспажыўнаглядзе распавялі, як збіць тэмпературу пасля вакцынацыі ад каранавіруса. У ведамстве патлумачылі, што павышэнне тэмпературы пасля прышчэпкі — нармальная рэакцыя арганізма. Каб збіць яе, можна прыняць парацэтамол або ібупрафен.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031