Знайсці
15.06.2021 / 09:18РусŁacБел

«Абмяркуюць практычна ўсе тэмы»: у Крамлі расказалі пра план заўтрашняй сустрэчы Байдэна і Пуціна

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, якая пройдзе ў Жэневе 16 чэрвеня, пачнецца ў 13:00.

 

Фота 2011 года. ТАСС

Пра гэта на брыфінгу заявіў журналістам памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, піша РБК.

Па словах Ушакова, Пуцін прыедзе ў Жэневу ў сераду. На віле La Grange яго сустрэне прэзідэнт Швейцарыі Гі Пармелен, затым туды прыбудзе Байдэн. Пасля цырымоніі фатаграфавання і выступлення Пармелена пачнецца саміт Пуціна і Байдэна.

«Перамовы запланаваныя з трох частак. Першая — размова ў вузкім складзе, потым у пашыраным. Потым невялікі перапынак на гарбату і каву і пасля працяг перамоваў», — распавёў Ушакоў. Затым прэзідэнты паасобку выступяць на прэс-канферэнцыях, і пасля завяршэння саміту Пуцін сустрэнецца з швейцарскім калегам, паведаміў памочнік прэзідэнта.

Адказаў Ушакоў на пытанне, ці будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

«Прэзідэнты могуць падняць любую тэму, у тым ліку і Беларусь. Я зноў-такі не выключаю, што амерыканцы гэтую тэму закрануць, тым больш, што яны абмеркавалі гэта ўсё з саюзнікамі, і ў коле НАТА, і ў коле ЕС цяпер будзе абмеркаванне. Калі нават амерыканцы забудуць нейкую тэму, то ім нагадаюць, што сказаць трэба», — сказаў ён.

У расійскую дэлегацыю на перамовах з амерыканскім бокам, акрамя Ушакова, увойдуць, у прыватнасці, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, амбасадар Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў, кіраўнік Генштаба Валерый Герасімаў і намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Рабкоў. Таксама на іх запрасілі намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Козака і спепрадстаўніка па сірыйскім урэгуляванні Аляксандра Лаўрэнцьева.

Па словах Ушакова, у перамовах у вузкім складзе з расійскага боку будзе ўдзельнічаць Лаўроў, з амерыканскай — дзяржсакратар Энтані Блінкен.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера