Знайсці
14.06.2021 / 14:31РусŁacБел

Польшча спрасціла выдачу віз беларусам

Польскі ўрад падпісаў распараджэнне, згодна з якім правам выдачы віз надзяляецца міністр замежных спраў Польшчы. Распараджэнне датычыць беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, піша Белсат.

Падаваць дакументы на візы трэба будзе ўсцяж у консульствы па месцы жыхарства. Распараджэнне мае на мэце спрашчэнне атрымання віз і такім чынам падтрымку тых беларусаў, хто хоча прыехаць у Польшчу. Дакумент уступае ў сілу 14 чэрвеня 2021 года.

Дагэтуль візавымі пытаннямі займаліся консулы, цяпер такое права надаецца міністру замежных спраў. Мяркуецца, што працэдура атрымання віз павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь — пакуль адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча дазволіла атрыманне віз праз МЗС. Як будзе выглядаць уся працэдура, і якімі будуць тэрміны — пакуль дакладна не вядома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930