Суд не задаволіў скаргу Соф'і Сапега на затрыманне
Судовае пасяджэнне прайшло 14 чэрвеня ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме.
Пра тое, што Соф'я Сапега падала скаргу, стала вядома ад яе адваката.
Таксама 11 чэрвеня адвакат ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Соф'і, а таксама звесткамі аб распачынанні ў дачыненні да Соф'і 23 мая 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы.
Соф'я Сапега — сяброўка Рамана Пратасевіча. Яна была затрыманая разам з ім пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, што ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега — грамадзянка Расіі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
У палацы Пуціна ў Геленджыку замест казіно і пакоя для стрыптызу з'явілася дамавая царква з тронам
 8
Стала вядома асоба яшчэ аднаго беларускага наёмніка: 28-гадовы Арцём напісаў на сябе ў КДБ
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера