Знайсці
13.06.2021 / 18:15РусŁacБел

Трэнер: Эрыксэн быў мёртвы. У яго спынілася сэрца

Паўабаронца зборнай Даніі Крысціян Эрыксэн перажыў спыненне сэрца падчас матчу Еўра-2020 супраць Фінляндыі (0:1). Пра гэта галоўны трэнер нацыянальнай каманды Каспер Юльман заявіў падчас прэс-канферэнцыі, піша РБК.

«Эрыксэн быў мёртвы. У яго спынілася сэрца. Я не ведаю, як нам удалося выратаваць яго, гэта адбылося вельмі хутка. Не магу растлумачыць прычыну таго, што адбылося, мы не ведаем, што адказаць», — сказаў Юльман

Акрамя гэтага, Юльман адзначыў, што лічыць памылковым рашэнне працягнуць матч супраць Фінляндыі. «Гульцы не ведалі, што здарылася, магчыма, яны страцілі свайго найлепшага сябра. Мне здаецца, нам не варта было гуляць, але прыняць рашэнне было цяжка. Магчыма, нам варта было сесці ў аўтобус і пакінуць стадыён».

Ён адзначыў, што Эрыксэн заклікаў партнёраў па камандзе працягнуць гульню. «Крысціян сказаў, што хацеў, каб мы гулялі далей. Было прыемна бачыць усмешку на яго твары. Будзем гуляць дзеля яго», — адзначыў Юльман.

Па словах галоўнага доктара зборнай Даніі Мортэна Боэсена, гульца абследуюць у бальніцы, каб зразумець, з-за чаго адбылося спыненне сэрца.

Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020: медыкі на полі правялі рэанімацыю

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930