Перад гульнёй «Крумкачоў» затрымалі дзяўчат з лічбамі 2 і 5 на шарыках
Таксама заўзятары «Крумкачоў» паведамляюць, што на трыбуны стадыёна не пускалі людзей у майках з лічбай 25. «Крумкачы» сёння ў Мінску гулялі з пінскім ФК «Хваля».
А ўся справа ў тым, што 25 — нумар футбаліста «Крумкачоў» і журналіста Аляксандра Івуліна, якому нядаўна прысудзілі 30 сутак арышту.
Затрыманых адводзілі ў характэрныя цёмныя бусы. Сачыць, каб падчас гульні не было палітыкі, прыехаў асабіста начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.
Забіўшы гол, футбалісты «Крумкачоў» паказалі майку з нумарам 25, піша «Еўрарадыё».
Пазней мінская міліцыя паведаміла, што перад гульнёй чатырох грамадзян затрымалі «для высвятлення асобы». Пасля адпусцілі без складання пратаколаў.
«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«На мяне паглядзі, я***ся з ім? Шлюшка Раімбека. Падымі галаву». У судзе над казахскім міністрам паказалі шакуючае відэа
 5
Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера