Знайсці
13.06.2021 / 10:15РусŁacБел

Кіраўніца літоўскага ўрада: Паток нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі дасягнуў гістарычнага максімуму

Пра гэта Інгрыдэ Шыманіце заявіла на сустрэчы з аўстрыйскім канцлерам. Яна заклікала неадкладна ўвесьці чацьвёрты і пяты санкцыйныя пакеты супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

Патокі нелегальных мігрантаў зь Беларусі «дасягнулі гістарычнага максымуму», як заявіла прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыдэ Шыманіце ў Вене на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Себасьцьянам Курцам. Па словах Шыманіце, рэжым у Беларусі паабяцаў напоўніць Эўропу нелегаламі, бо 26 траўня ў беларускіх праўладных тэлеграм-каналах апублікавалі паведамленьне з рэакцыяй Лукашэнкі на санкцыі краінаў Захаду: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есьці і лавіць».

Раней пра інтэнсіўны паток нелегальных мігрантаў зь Беларусі заяўлялі міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа.

На сустрэчы ў Вене Шыманіце заклікала да ўвядзеньня ЭЗ чацьвёртага пакету санкцый і без прамаруджаньня — пятага. Себасьцьян Курц падтрымаў заклікі Шыманіце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930