Знайсці
13.06.2021 / 09:57РусŁacБел

Беларускі выйгралі срэбра на ЧЕ па мастацкай гімнастыцы

Беларускія грацыі выйгралі срэбра ў камандным заліку чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Варне (Балгарыя), паведамляе БелТА.

Золата выйгралі расіянкі, а бронза адышла ізраільскім спартсменкам. У камандным першынстве ўлічваюцца вынікі групавога і індывідуальнага турніраў.

Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях заняла 4-е месца ў праграме мнагабор'я з выніковай ацэнкай 86,550 бала. Тройку наймацнейшых склалі каманды Расіі (90,250 бала), Італіі (87,450) і Ізраіля (87,400).

У асабістым мнагабор'і Настасся Салас заняла 5-е месца, а Аліна Гарноська завяршыла кантынентальны форум на 6-м месцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930