Знайсці
11.06.2021 / 23:12РусŁacБел

Жук: Эканамічныя вынікі Беларусі як бяльмо на воку ў посткавіднай Еўропе

Эканамічныя і сацыяльныя вынікі Беларусі як бяльмо на воку ў посткавіднай Еўропе. Такое меркаванне выказаў дырэктар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Жук у праграме «Клуб рэдактараў».

Дзмітрый Жук лічыць, што сацыяльна-эканамічная мадэль Беларусі — даволі ўстойлівая сістэма. І чарговыя санкцыі, пра якія заяўляе ЕС, нібыта сведчаць аб тым, што разваліць беларускую мадэль яму не так ужо і лёгка.

«Была б дрэнная, сама б упала, як у некаторых нашых суседзяў. Сацыяльныя адносіны, якія выбудаваныя ў грамадстве, і сацыяльная палітыка дзяржавы (падтрымка пенсіянераў, шматдзетных сем'яў і гэтак далей) дае свой эфект. Можа быць, у нас няма атамных заробкаў, але затое ў нас ёсць гарантыя рэалізацыі практычна ўсіх жыццёвых правоў, — падкрэсліў кіраўнік медыяхолдынга. — І вось гэты вынік — і эканамічны, і сацыяльны — як бяльмо на воку ў посткавіднай Еўропе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930