Знайсці
11.06.2021 / 18:36РусŁacБел

Лукашэнка, Ярмошына, Карпянкоў і міліцыянеры… За абразу і «распальванне варожасці» маладзечанцу далі 4 гады калоніі

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара горада Маладзечна Дзяніса Сырца. Судзілі яго за каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце «Молодечно для жизни Chat», паведамляюць праваабаронцы.

Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і прысудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць пацярпелым маральныя кампенсацыі. Прысуд Дзянісу вынес суддзя Тулейка, а дзяржабвінаваўцам, які папрасіў менавіта такі тэрмін, выступіў Шаравар.

Пацярпелымі прызнаныя маладзечанскія міліцыянты і гарадзенская супрацоўніца АМАП, а таксама і публічныя персоны — Лукашэнка, Ярмошына і Карпянкоў. Не ўсе з пацярпелых прыйшлі паўдзельнічаць у працэсе.

Працэс праходзіў 9 і 10 чэрвеня, а 11 вынеслі прысуд.

У Дзяніса Сырца ёсць дзве дачкі — 15 гадоў і 4 гады. Як распавяла жонка Дзяніса, малодшая дачка думае, што тата ў камандзіроўцы.

11 чэрвеня суддзя Мінскага абласнога суда Тулейка прызнаў Дзяніса Сырца вінаватым па ўсіх трох артыкулах і прысудзіў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама на карысць кожнага пацярпелага, які заявіў пазоў аб маральных пакутах, спагнаць з Дзяніса Сырца па 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930