Знайсці
11.06.2021 / 17:37

Без перапынку на чэмпіянат Еўропы. Цікавосткі наступнага тура вышэйшай лігі АНОНС

Пасля міжнароднай паўзы вяртаецца вышэйшая ліга. Матчы 12 тура пачнуцца паралельна са стартам Еўра-2020, і айчынным футбалістам трэба будзе прыкласці максімум намаганняў, каб перацягнуць увагу аматараў футбола ад топ-турніра да чэмпіянату Беларусі.

Павялічыць

«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Марафон расказваюць вам пра самае важнае, што адбываецца ў вышэйшай лізе.

Згадаем, як скончыліся матчы мінулага тура:

  • «Віцебск» — «Смаргонь» 5:0 (16, Вандэрсан; 31, Дыега Сантас; 48, 67, Матвеенка; 77, Чарвякоў)
  • «Дынама-Мінск» — «Рух» 0:1 (55, Лапцеў)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр» 0:1 (28, Дарбо)
  • БАТЭ — «Славія» 3:0 (17, 59, Скавыш; 43, Умараў)
  • «Нёман» — «Спадарожнік» 2:2 (51, Куаджа; 78, Курловіч (аг) — 17 (п), Канцадайлаў; 39, Санец)
  • «Гомель» — «Мінск» 5:0 (3, Сайчыч; 22, Ан. Салавей; 48, Пабудзей; 63, Лявіцкі; 85, Кастроў)
  • «Слуцк» — «Іслач» 2:1 (34, 76, Альфрэд — 80, Камароўскі)
  • «Дынама-Брэст» — «Энергетык-БДУ» 0:1 (56, Ар. Васільеў)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Па выніках 11 тура ў чэмпіянаце здарылася яшчэ адна трэнерская адстаўка. Раней мы згадвалі ўнутраную сітуацыю ў мінскім «Дынама», звязаную са столлю заробкаў. У Леаніда Кучука не атрымалася справіцца з праблемай так, каб яна не адбілася на выніках, і пасля другой запар паразы ад прамога канкурэнта трэнер сышоў з каманды. Пакуль мінчукоў будзе трэніраваць Арцём Чалядзінскі.

На самым версе табліцы зрухаў няма, але крыху ніжэй усё вельмі цікава — дзякуючы перамозе ў Мінску «Рух» змог абагнаць «Дынама» і падзяліць трэці радок з «Гомелем». У брэсцкую каманду прагназуюць пераход Аляксандра Наёка — украінскі легіянер разам з былымі партнерамі па брэсцкім «Дынама» яўна зможа дапамагчы камандзе калі не падняцца вышэй, то хаця б застацца на «бронзавым» радку.

Згаданыя вышэй гамельчукі нечакана буйна выйгралі дома ў «Мінска», прычым у другім тайме гаспадары засталіся ў меншасці, але гэта ніяк не паўплывала на гульню каманды. 

З аналагічным лікам «Віцебск» перамог «Смаргонь», але да наступнага тура паўночная каманда падыходзіць яўна не ў аптымальным стане, у першую чаргу псіхалагічным. 6 чэрвеня стала вядома, што загінуў нігерыйскі легіянер каманды Кельвін Адэнігба — ён патануў, купаючыся ў возеры на турбазе каля Віцебска. 

Павялічыць

«Спадарожнік», дзе раптам здарылася ўспышка каранавіруса, ледзь сенсацыйна не перамог у Гродне. Але ў меншасці «Нёман» здолеў здабыць звышвалявую нічыю, адгуляўшыся з 0:2.

Варта таксама адзначыць другую запар перамогу «Энергетыка-БДУ» і другую запар паразу брэсцкага «Дынама», якая зацягвае каманду Сяргея Кавальчука ўсё глыбей да сярэдзіны табліцы.

Таксама вылучым гульню «Слуцка» і «Іслачы», якая ўзмацніла статус «цукровых» як выключна хатняй каманды і ў той жа час паглыбіла крызіс у «Іслачы», якая набрала ўсяго 1 бал у апошніх чатырох тура.

А цяпер да матчаў, якія пройдуць з пятніцы па нядзелю.

«Славія» — «Мінск»

У канцы мая «Мінск» застаўся без шматгадовага кіраўніка клуба Ігара Шлойды, у якога скончыўся кантракт. Адразу пасля гэтага каманда разгромна прайграла ў Гомелі, але прыгоды на гэтым не скончыліся.

Маскоўскі «Лакаматыў» збіраецца купіць вундэркінда Кірыла Зіновіча, але ў клуба проста няма каму зацвердзіць трансфер. Спадзяёмся, што часовыя ўнутрыклубныя складанасці не перашкодзяць пераезду форварда ў расійскі топ-клуб і ягонай кар’еры.

Павялічыць

Кірыл Зіновіч. Фота: ФК «Мінск».

А пакуль Зіновіч плануе пераезд у Маскву, ягоныя партнёры зноў адпраўляюцца на Гомельшчыну. «Славія» знаходзіцца ніжэй за «Мінск» у табліцы, таму імавернасць паўтарэння гомельскага канфузу не такая высокая, як два тыдні таму.

«Энергетык-БДУ» — «Гомель»

Падобна, што крызіс «студэнтаў» мінуў. Дзве перамогі дазволілі мінчукам выбрацца з падвалу табліцы, адпаведна саслабеў ціск зоны вылету.

Але развіць пераможную серыю будзе складана, бо ў госці едзе «Гомель», які здолеў замацавацца ў версе табліцы, у адрозненне ад брэсцкага «Дынама», і які яўна не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

«Смаргонь» — «Слуцк»

Пасля 0:5 у Віцебску паўза для «Смаргоні» прыйшлася дарэчы, а вось за два тыдні прастою зарад энергіі і рашучасці, атрыманы «Слуцкам» пасля перамогі, мог крыху і пагаснуць.

Але ўсё роўна матч у Смаргоні — вельмі добрая магчымасць для случчакоў, каб пераламіць правальныя гасцявыя вынікі. 

«Спадарожнік» — «Дынама-Мінск»

Выкарыстаўшы ў якасці хатніх два стадыёны ў Гомелі і адзін у Магілёве, «Спадарожнік» нарэшце вяртаецца дадому і прыме мінскае «Дынама» ў Рэчыцы. Магчыма, менавіта падтрымкі мясцовых заўзятараў і не хапала камандзе, каб выступіць лепш.

Толькі нядаўна рэчыцкі клуб афіцыйна аб’явіў аб адстаўцы Вячаслава Леўчука, які дэ-факта некалькі тураў таму перастаў кіраваць камандай. Экс-коўч «Спадарожніка» ў развітальным інтэрв’ю прызнаў, што гаспадарка клуба не адпавядае ўзроўню вышэйшай лігі, а фінансавы стан не дазволіў укамплектавацца моцнымі гульцамі.

БАТЭ — «Нёман»

«Нёман», падобна, чакаюць перамены: яшчэ да адкрыцця трансфернага акна з каманды сышлі Дзмітрый Іваноў і Аляксей Гаўрыловіч. Апошні правёў за каманду ўсяго пяць матчаў у чэмпіянаце, у якіх двойчы быў выдалены, — дасведчаны абаронца наўрад ці занясе перыяд гульні за «Нёман» сабе ў актыў.

Таксама СМІ паведамілі, што з-за няўдалых вынікаў гульцам гродзенскай каманды хацелі скараціць заробкі, але футбалісты з гэтым не пагадзіліся. Імаверна, у ліпені склад «Нёмана» будзе істотна абноўлены.

«Шахцёр» — «Віцебск»

У букмекераў няма сумневаў у наступнай перамозе «Шахцёра», але на хвілінку: «Віцебск» за 11 тураў прайграў усяго аднойчы і прапусціў усяго на адзін мяч менш за салігорцаў. Таму спісваць з рахункаў «Віцебск» дакладна не варта, калі дванаццатая перамога салігорцаў здарыцца, то простай яна будзе наўрад ці.

Тым больш «Віцебск» будзе гуляць і за сябе, і за Кельвіна Адэнігба.

«Іслач» — «Дынама-Брэст»

У нядзелю ў Маладзечне згуляюць каманды, у якіх настала чорная паласа. І «ваўкі», і берасцейцы паспяхова пачыналі сезон, назбіралі шмат кампліментарных водгукаў, але доўгая турнірная дыстанцыя не даецца лёгка.

Пасля паразы ад «Энергетыка» Сяргей Кавальчук сказаў, што міжнародная паўза павінна пайсці на карысць ягонай камандзе, бо гульцы стаміліся. Паглядзім, як два тыдні адпачынку адаб’юцца на выніках брэсцкага «Дынама».

«Рух» — «Тарпеда-БелАЗ»

Сезон для каманды з Жодзіна складваецца вельмі складана. «Тарпеда» пакуль толькі восьмае, а летам клуб чакаюць і гульні на другі еўракубкавы фронт. Гэта яшчэ горш можа адбіцца на ўнутраных выніках жодзінцаў.

«Рух» жа, відаць, надоўга прапісаўся каля п’едэсталу. Калі падначаленыя Кірыла Альшэўскага павераць у свае сілы і стануць гуляць больш стабільна, то могуць замахнуцца і на большае, чым ёсць цяпер.

Павялічыць

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Павялічыць

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30