Знайсці
11.06.2021 / 17:24РусŁacБел

Лукашэнка прыняў адстаўку Шэймана. «Я разумею, што калісьці час прыходзіць»

«Ты шмат разоў пісаў рапарт аб сыходзе ў адстаўку».

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам і прыняў яго адстаўку.

«Ты шмат разоў пісаў рапарт аб сыходзе ў адстаўку. Я не згаджаўся з гэтым. Але я разумею, што калісьці час прыходзіць, табе хапіла ў жыцці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я, шчыра, удзячны табе за ўсё, што зроблена. Мы знойдзем час сустрэцца для таго, каб я яшчэ раз падзякаваў табе».

У цэнтры ўвагі былі пытанні, якія курыруе Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Раней па даручэнні Лукашэнкі Віктар Шэйман вывучаў стан спраў у Аршанскім раёне і на прадпрыемствах рэгіёна.

Лукашэнка паабяцаў Шэйману «прапанаваць гэтым летам некалькі варыянтаў працы», а пакуль узяць на сябе Кубу, Венесуэлу і «хвасты ў Афрыцы».

«Ну і яшчэ раз кажу: далёка не сыходзь. Бачыш, якая сітуацыя вакол Беларусі. Не дай бог нам з табой яшчэ ўзяць аўтамат у рукі і абараняць краіну. Сітуацыя няпростая», — сказаў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера