Знайсці
11.06.2021 / 14:35РусŁacБел

«Прыхільнасць да мірнай рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа». Прадстаўнік Папы выступіў з заявай па Беларусі

Кіраўнік залы друку Святога Пасада Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на запыты журналістаў.

vaticannews.va

«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — цытуе афіцыйны адказ Радыё Ватыкана.

***

16 жніўня 2020 г. падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі пантыфік асабіста закрануў тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера