Знайсці
11.06.2021 / 13:29

Шрайбман: Калі Лукашэнка падыдзе да пераемніцтва, то Макей — галоўны кандыдат

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у час размовы на ютуб-пляцоўцы «Цэнтр новых ідэй» выказаўся адносна будучыні цяперашняга міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Павялічыць

«Я выкажу новую думку і, можа быць, сенсацыйную. Мне здаецца, што ў сённяшняга міністра замежных спраў [Уладзіміра Макея] ледзьве не самыя найлепшыя шансы самому прызначыць новага міністра замежных спраў.

Калі Лукашэнка падыдзе да пераемніцтва, то самай галоўнай якасцю для пераемніка будзе не проста лаяльнасць, але правераная часам і досведам лаяльнасць, каб Лукашэнка мог даверыць яму самае патаемнае — свой палітычны і фізічны лёс.

Мне здаецца, што ніхто, як Макей, гэтак не даказаў Лукашэнку сваю адданасць. За тыя дваццаць гадоў, што ён побач з Лукашэнкам, Макей столькі разоў ахвяроўваў сваёй рэпутацыяй, справай свайго жыцця, сваімі надзеямі на ўсходнееўрапейскую Швейцарыю і ўсім астатнім дзеля інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі.

Цяпер у Макея адзін з першых «конікаў», каб заняць гэтую пасаду пасля Лукашэнкі, калі варыянт пераемніцтва будзе здзейснены. У мяне такое перакананне ўмацавалася цягам апошніх месяцаў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30