Знайсці
10.06.2021 / 18:15РусŁacБел

Еўрапарламент заклікаў да новых эканамічных і персанальных санкцый супраць Беларусі

Еўрапейскі парламент заклікаў увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і адхіліць яе ад спартыўных падзей.

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў чацвер 626 галасамі «за», 16 «супраць» і 36 «устрымаліся». Рэзалюцыю падтрымалі і сацыялісты, і лібералы, і кансерватары, і зялёныя, і крайне левыя: рэдкае для Еўропы адзінадушша. Гэта вынік таго, што ў Беларусі ў турмах сядзяць праціўнікі дыктатуры ад анархістаў да хрысціянскіх дэмакратаў.

Рэзалюцыя заклікае Раду ЕС як мага хутчэй увесці санкцыі супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да прымусовай пасадкі і выкрадання людзей.

Акрамя таго, члены Еўрапарламента заклікаюць да хуткіх эканамічных і сектаральных мер, накіраваных на ключавыя галіны эканомікі Беларусі, у прыватнасці на сыравіну і нафтапрадукты, калійную, металургічную і дрэваапрацоўчую галіны.

Рэзалюцыя таксама патрабуе адхілення Беларусі ад удзелу ў міжнародных спартыўных арганізацыях і міжнародных мерапрыемствах, уключаючы чэмпіянаты Еўропы і свету, і Алімпійскія гульні ў Токіа.

Дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікаюць УЕФА забраць правы на трансляцыю Еўра-2020 у БТ.

Вось галоўныя пункты рэзалюцыі.

Дапамога беларускаму грамадству:

- Распрацаваць усёабдымны план эканамічнай падтрымкі будучай дэмакратычнай, з уладай, абранай на свабодных выбарах, Беларусі на суму 3 мільярды еўра.

- Павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і СМІ.

- ЕС — правесці канферэнцыю высокага ўзроўню па выхадзе Беларусі з крызісу з удзелам міжнародных фінансавых інстытутаў, краін G7, дзяржаў-членаў і ўстаноў Еўрасаюза.•

Эканоміка і бізнес:

- Увесці эканамічныя, сектаральныя санкцыі супраць канкрэтных сфер эканомікі: нафта і нафтапрадукты, калійная, сталеліцейная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

- Разгледзець магчымасць часова адключыць Беларусь ад аплатнай сістэмы SWIFT.

- Запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі на саміт G7 і саміт Усходняга партнёрства.

- Еўракамісію, усе краіны ЕС, МВФ — адмовіцца ад любой фінансавай падтрымкі рэжыму.

Інцыдэнт з самалётам, расследаванне злачынстваў:

- Неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, Соф'ю Сапегу і ўсіх палітычных зняволеных.

- Вывучыць магчымую ролю Расеі ў актах, учыненых беларускім рэжымам.

- Пашырыць санкцыі на адказных за інцыдэнт з самалётам, а таксама на тых, хто працуе на прапаганду, у прыватнасці на Марата Маркава, чыю гутарку з Пратасевічам паказалі на АНТ.

- Стварыць Міжнародны трыбунал для расследавання злачынстваў у Беларусі.

- Адхіліць Беларусь ад удзелу ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах, уключаючы чэмпіянаты Еўропы і свету і Алімпійскія гульні ў Токіа, а таксама забраць у Белтэлерадыёкампаніі правы на трансляцыю матчаў Еўра-2020 і перадаць гэтыя правы Белсату.

Еўрапарламент заяўляе аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Беларусі, называе рэжым у Беларусі нелегітымным і злачынным і заклікае да новых свабодных выбараў.

Чытайце таксама пра праект рэзалюцыі: Еўрапарламент заклікаў адключыць Беларусь ад SWIFT і перадаць правы БТ «Белсату»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930