Знайсці
10.06.2021 / 18:51РусŁacБел

На рынках Уханя прадалі больш за 47 тысяч экзатычных жывёл перад успышкай каранавіруса

Па выніках новага даследавання брытанскіх і кітайскіх навукоўцаў, з мая 2017 да лістапада 2019 на рынках Уханя было прададзена больш за 47 тысяч розных жывёл, але эксперты не знайшлі доказаў таму, што ў той час там маглі гандляваць кажанамі і пангалінамі.

Цывета. Фота Depositphotos.com

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Scientific Reports, выявіла, што дзікіх жывёл часта забівалі проста на рынку і трымалі ў негігіенічных умовах, што магло спрыяць распаўсюджванню вірусаў. Сярод жывёл быў 31 рэдкі від, які знаходзіцца пад аховай.

Таксама даследаванне выявіла, што большая частка гандлю ва Ухані ажыццяўлялася нелегальна, а здароўе і паходжанне жывёл перад продажам ніяк не правяралася.

Амаль усіх жывёл прадавалі жывымі, а некаторыя гандляры прапаноўвалі паслугі па разборцы мяса на месцы, што мела значныя наступствы для гігіены харчовых прадуктаў.

Аўтарамі даследавання з’яўляюцца навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэта сумесна з калегамі з Кітайскага заходняга педагагічнага ўніверсітэта. Яны збіралі звесткі непасрэдна ад гаспадароў 17 гандлёвых кропак ва Ухані. Выявілася, што за два гады на ўханьскіх рынках прадалі больш за 47 тысяч жывёл 38 відаў.

Навукоўцы не знайшлі доказаў таму, што на рынках прадаваліся кажаны ці пангаліны — найбольш імаверныя першакрыніцы каранавіруса па версіі экспертаў з СААЗ. Але там прадаваліся норкі, барсукі, янотападобныя сабакі і цыветы — віды, якія могуць пераносіць COVID-19.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930