Знайсці
10.06.2021 / 14:04РусŁacБел

ЕС выплаціць Арменіі 3 мільёны еўра за адмову ад выкарыстання назвы «каньяк»

Урад Арменіі ўхваліў фінансавае пагадненне з Еўрасаюзам, якое прадугледжвае прадастаўленне Арменіі 3 млн еўра ў рамках працэсу паступовай адмовы ад геаграфічнага ўказання «каньяк» для армянскай алкагольнай прадукцыі, паведамляе Panarmienian.net.

Прадугледжаная пагадненнем праграма фінансуецца з бюджэту ЕС у рамках Еўрапейскага інструмента суседства. Агульны кошт — 3 млн еўра. Мэта фінансавага пагаднення — садзейнічаць спыненню выкарыстання геаграфічнага ўказання «каньяк» для армянскай прадукцыі, а таксама дапамагчы прамысловасці Арменіі захаваць сваю канкурэнтаздольнасць на экспартных рынках.

У прыватнасці, праграма, што рэалізуецца з ЕС, прадугледжвае распрацоўку новай назвы для армянскага каньяку, яго рэкламу і маркетынг на ўнутраным і традыцыйных знешніх рынках.

Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з пагадненнем аб усёабдымным і пашыраным партнёрства з ЕС.

Патрабаванне аб адмове ад назвы «каньяк» прадугледжана падпісаным у лістападзе 2017 года Пагадненнем аб партнёрстве, якое цалкам уступіла ў сілу з 1 сакавіка 2021 года. Згодна з дакументам, Арменіі далі 25 гадоў для адмовы ад назвы «каньяк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930