Знайсці
10.06.2021 / 13:54РусŁacБел

«Беларусь мы не кінем» — пасол Расіі запэўніў у падтрымцы Беларусі ва ўмовах санкцый

Расія працягне аказваць падтрымку Беларусі, у тым ліку ў выпадку ўвядзення дадатковых санкцый з боку ЕС і іншых краін.

Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Яўген Лук'янаў, паведамляе БелТА.

«Беларусь мы не кінем, — падкрэсліў Яўген Лук'янаў. — Мы разумеем традыцыйную структуру эканомікі Беларусі, арыентаванай на экспарт, і разумеем, чаму санкцыі носяць кропкавы характар».

Пасол таксама растлумачыў, што знешнегандлёвыя кантакты Беларусі і Расіі будуць інвентарызаваныя «з улікам наступстваў ад уведзеных санкцый». Паводле яго слоў, больш дэталёвую інфармацыю па канкрэтных відах тавараў будуць вызначаць адпаведныя федэральныя ведамствы Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера