Знайсці
10.06.2021 / 12:58РусŁacБел

ЗША за год бясплатна адправяць 500 мільёнаў доз вакцыны Pfizer ад каранавіруса ў 100 краін свету

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна збіраецца купіць 500 мільёнаў доз двухкампанентнай вакцыны ад каранавіруса Pfizer/BioNTech і на працягу наступнага года накіраваць іх 92 краінам з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома, піша meduza.io.

Джо Байдэн абвесціць пра адпраўку вакцын у краіны з нізкім і сярэднім узроўнем даходу 10 чэрвеня падчас паездкі ў Еўропу.

Вакцыны пачнуць пастаўляць у жніўні, да канца 2021 года плануюць адправіць 200 мільёнаў доз, а яшчэ 300 мільёнаў — да чэрвеня 2022 года.

Вакцыны будуць пастаўляць праз арганізацыю COVAX, створаную пад эгідай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя для сумесных і канкурэнтаздольных закупак вакцын для бедных краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930