Знайсці
10.06.2021 / 12:20

УЕФА запатрабаваў ад Украіны прыбраць з формы зборнай слоган «Героям слава», а «Слава Украіне» пакінулі

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прааналізаваў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 пасля запыту з боку Расійскага футбольнага саюза.

УЕФА абавязаў прыбраць з формы зборнай Украіны на Еўра-2021 прывітанне «Героям слава». У ім знайшлі палітычны кантэкст. Пра гэта УЕФА паведаміла ў каментары РБК-Украіна.

Ва УЕФА заявілі, што пакінулі без зменаў наяўнасць на форме зборнай Украіны карты Крыма, паколькі межы дзяржавы з анексаваным паўвостравам прызнаныя ААН, а таксама прывітанне «Слава Украіне», якое было дазволена яшчэ ў 2018 годзе.

Першапачаткова прадстаўнікі арганізацыі не даследавалі пытанне з кантэкстам прывітання ў адказ «Героям слава» дэталёва, а пасля дадатковай праверкі нібыта выявілі, што ў ім ёсць палітычны падтэкст, а таксама гістарычны і мілітарысцкі сэнс. З-за гэтага УЕФА запатрабаваў прыбраць фразу з футболак для выступленняў на Еўра-2021.

Павялічыць

Павялічыць

Фота з фэйсбука кіраўніка УАФ Андрэя Павелкі

У канцы мінулага тыдня прэзентавалі новую форму зборнай Украіны на ЧЕ па футболе, які стартуе ў пятніцу. На форме пазначаны сілуэт дзяржавы, які ўключае ў сябе Крым, а таксама Данбас і Луганшчыну. Слоганы «Слава Украіне» і «Героям слава» былі размешчаны на каўнерыку.

Чытайце таксама:

УЕФА ўзгадніў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 з выявай Крыма

Расія паскардзілася ва УЕФА з-за формы зборнай Украіны

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30