Знайсці
10.06.2021 / 10:39

Мінздароўя пра сітуацыю з другой дозай вакцыны: Чакаем дазволу з Расіі, сёння пераразмяркуем наяўную

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала сітуацыю з недахопам другога кампанента вакцыны ад кавіду «Спутнік V». Ведамства паведамляе, што цяпер чакаюць з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента.

Павялічыць

«На сёння калегі з Расіі завяршаюць правядзенне працэдуры кантролю якасці вакцыны, якую вырабілі на магутнасцях «Белмедпрэпаратаў». Плануецца, што ў грамадзянскі абарот вакцына паступіць да канца тыдня», — паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Ведамства нагадвае, што ў краіне больш за 656 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 358 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Па наяўнасці вакцыны — на сённяшні момант і да канца тыдня ў краіне маецца ў наяўнасці больш за 150 тыс. доз першага кампанента і больш за 30 тысяч доз другога.

З улікам узніклай учора сітуацыі з адсутнасцю вакцыны ў некаторых паліклініках сталіцы, сёння будзе пераразмеркаваны другі кампанент вакцыны.

Мінздароўя нагадвае, што тэрмін правядзення этапаў вакцынацыі напрамую залежыць ад часу паступлення партый вакцыны (вытворчасці вакцыны) пасля праходжання працэдуры кантролю якасці.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30