Знайсці
10.06.2021 / 10:29РусŁacБел

У Мінску ў 19-гадовага пад нагамі выбухнуў невядомы скрутак

Хлопец шпіталізаваны. 

Увечары 9 чэрвеня 19-гадовы хлопец атрымаў траўмы ад выбуху нявысветленага прадмета на пустцы ў Заводскім раёне сталіцы, піша СК.

Месца здарэння. Фота СК

Хлопца з пашкоджаннямі ног шпіталізавалі.

Праца следчых на месцы здарэння завяршылася раніцай. Эксперты-выбухатэхнікі агледзелі месца здарэння. Апыталі відавочцаў, прызначылі шэраг экспертыз. 

«Хлопец і дзяўчына выгульвалі сабаку, той хацеў панюхаць прадмет, падобны да шару, хлопец піхнуў яго нагой — выбух. Шар быў падобны на круглы скрутак, абматаны скотчам. Нагу мы перацягнулі дзягай. Дзяўчына потым побач знаходзілася, а сабака спалохаўся і ўцёк…» — распавяла «Анлайнеру» жыхарка суседняга шматпавярховіка, якая курыла на балконе ў момант выбуху і першая прыбегла дапамагчы хлопцу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930