Знайсці
10.06.2021 / 08:58РусŁacБел

Нашэсце паўлінаў у Каліфорніі: будзяць людзей да ўзыходу сонца, робяць налёты на сады і дзяўбуць машыны

У Паўднёвай Каліфорніі здарылася нашэсце паўлінаў. Падчас пандэміі імі ніхто не займаўся, цяпер яны сотнямі гуляюць па гарадках непадалёк ад Лос-Анджэлеса, піша Бі-бі-сі.

Фота з сайта Washingtonpost.com

Абаронцы жывёл кажуць, што паўліны ўпрыгожваюць сваімі яркімі пер'ем наваколлі. Але такое станоўчае меркаванне падзяляюць ўсяго толькі 30% мясцовых, кажа Майк Максі, эксперт па дзікай прыродзе.

Ён кіруе кампаніяй па адлове і перавозцы птушак з жылых раёнаў у прыродныя запаведнікі. Паводле яго інфармацыі, больш за 70% жыхароў хочуць пазбавіцца ад паўлінаў на вуліцах.

Жыхары Каліфорніі скардзяцца на гучныя крыкі паўлінаў, якімі яны будзяць людзей яшчэ да ўзыходу сонца.

Паўліны аб'ядаюць сады і выкалупваць чарапіцу з дахаў, а яшчэ могуць дзяўбці машыны, калі заўважаюць у іх сваё адлюстраванне, бо ўспрымаюць яго за суперніка.

Мясцовыя ўлады плануюць увесці забарону на кармленне птушак. Парушальнікам будзе пагражаць штраф у 1000 даляраў ці шэсць месяцаў зняволення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930