Знайсці
09.06.2021 / 21:35РусŁacБел

У Брытаніі забароняць галагенавыя лямпачкі

Згодна з планамі ўрада, з верасня у Брытаніі будзе забаронены продаж галагенавых лямпачак. Такі крок дазволіць карыстальнікам эканоміць на электрычнасці, а таксама зменшыць колькасць вугляродных выкідаў на 1,26 мільёна тон у год.

Фота pixabay.com

Брытанія пачала паступова скарачаць продаж высокамагутных галагенавых лямпачак у 2018 годзе. Цяпер рытэйлеры не здолеюць прадаваць большасць астатніх відаў галагенак, напрыклад кухонныя лямпы, піша ВВС.

Новыя меры — частка пераходу да энергазберагальных светладыёдных лямпачак. Цяпер яны складаюць дзве траціны ўсіх лямпачак, якія прадаюцца ў Брытаніі, але, як чакаецца, да 2030 года гэтая лічба дасягне 85%. Такія лямпы працуюць у пяць раз даўжэй, чым галагенавыя, і даюць такі ж узровень асвятлення, але пры гэтым ужываюць да 80% менш энергіі.

Зніжэнне ўзроўню выкідаў, якое атрымаецца ў выніку адмовы ад галагенавых лямп, эквівалентна выніку, які б дало зніжэнне больш чым на паўмільёна колькасці машын на брытанскіх дарогах. Гэта частка пакета мер, які дазволіць карыстальнікам эканоміць грошы і будзе, акрамя ўсяго іншага, уключаць права на рамонт тавараў, новыя маркіроўкі энергаэфектыўнасці і больш высокія стандарты энергаэфектыўнасці для электрабытавой тэхнікі, тэлевізараў і іншых прыбораў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930