Знайсці
09.06.2021 / 18:51РусŁacБел

Паліну Шарэнда-Панасюк прызналі палітзняволенай

Сёння ў Брэсце быў вынесены прысуд грамадскай актывістцы Паліне Шарэнда-Панасюк. Ей далі 2 гады калоніі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

На Паліну завялі тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Максімальнае пакаранне прадугледжвала да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго пацярпелымі праходзілі 7 міліцыянераў. Паводле версіі абвінавачвання, яна плюнула і ўдарыла аднаго з міліцыянтаў падчас агляду, а з іншага сарвала маску, астатніх абражала. Таксама яна нібыта дапусціла абразу Лукашэнкі.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня. У яе кватэры выламалі дзверы, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

Яе муж Андрэй Шарэнда адседзеў больш за 60 сутак, цяпер ён пад хатнім арыштам, на яго завялі справу па арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

У сям'і двое дзяцей.

Працэс Паліны Шарэнда-Панасюк. Абвінавачаная: «Я вас не лічу судом. Гэта вайна супраць народа»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера