Знайсці
09.06.2021 / 17:58РусŁacБел

У МУС распавялі, што прадстаўнікі Чырвонага Крыжа не прапаноўвалі падпісаць прашэнні аб памілаванні

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што людзям, якія чакаюць суда ў СІЗА, прапаноўваюць напісаць прашэнне аб памілаванні. Гэтыя людзі называюць сябе «прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа», кажуць крыніцы «Нашай Нівы».

У самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць.

Пазней з'явіўся і каментар МУС.

«Сёння на некаторых дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсах з'явілася чарговая порцыя хлусні аб пенітэнцыярнай сістэме Беларусі. Інфармацыя інтэрнэт-крыніц аб тым, што прадстаўнікі Чырвонага Крыжа ўгаворваюць пісаць падследных прашэнне аб памілаванні, не адпавядае рэчаіснасці», — распавялі ў МУС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930