Знайсці
09.06.2021 / 17:27РусŁacБел

Фельчара з Ліды Алега Краўцова асудзілі на тры гады пазбаўлення волі

У судзе Лідскага раёна 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады.

У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі ў лістападзе за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў.

Да гэтага яго затрымлівалі 8 мая 2020 года проста ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

Гэта былі адны з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў. 

Падтрымаць Алега Аляксандравіча Краўцова можна па адрасе: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.

Чытайце таксама:
Фельчар з Ліды, які сядзіць па «рэйкавай справе»: У кожнай камеры свае законы, культура, побыт, багацце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930