Знайсці
09.06.2021 / 13:22РусŁacБел

Прапампоўку нафты ў кірунку Польшчы спынілі на чатыры дні: работы на «Дружбе»

«Гомельтранснафта» спыняе на чацвёра сутак прапампоўку нафты ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) для правядзення работ на беларускім участку нафтаправода «Дружба».

transoil.by

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, піша ТАСС.

«З 12:00 сённяшняга дня «Гомельтранснафта» спыняе транспарціроўку на 96 гадзін у напрамку Адамавай Заставы для правядзення рэгламентных работ на беларускім участку «Дружбы», — сказаў ён.

8 чэрвеня паведамлялася, што «Транснафта» карэктуе графік паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» з-за зніжэння прапампоўкі нафты праз НПС Будкавіцы (Славакія) на фоне тэхнічных праблем у аднаго са спажыўцоў. Чакаецца, што прапампоўка нафты праз НПС будзе зніжана на працягу двух сутак.

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей дзеліцца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, які праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031