Знайсці
09.06.2021 / 13:10РусŁacБел

Жонка палітвязня Анішчука: Муж глытаў прадметы, каб да яго ў калонію пусцілі адваката

Арцём Анішчук асуджаны на 2 гады калоніі: ён разам з чатырма мужчынамі пашкодзіў машыну жонкі міліцыянта. Цяпер яго жонка кажа, што мужа катуюць і не даюць сустрэцца з адвакатам.

«Ён сустрэўся з адвакатам толькі 8 чэрвеня. Да гэтага месяц не давалі магчымасці для такой сустрэчы, рабілі з мужам, што хацелі. Да гэтага я сама ездзіла разам з адвакатам у калонію — начальнік проста адмовіўся яго пускаць без тлумачэнняў, — кажа жонка Анішчука. —

Цяпер праз адваката Арцём перадаў, што глытаў металічныя прадметы ў знак пратэсту. Якія канкрэтна — не ведаю. Пасля яго вазілі на МРТ і зноў вярнулі ў калонію. Са здароўем, кажа, усё нармальна, усё выйшла «натуральным шляхам».

Але ж муж кажа, што яго катавалі, пагражалі расправай з сям’ёй. Яму не даюць ручку і паперу, а калі даюць, то прымушаюць пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам, таксама прымушаюць пісаць лісты сваякам, у якіх ён паведамляе, што нібыта ўсё добра. Насамрэч усё напісанае было пад дыктоўку адміністрацыі калоніі. Акрамя гэтага, праводзіліся «допыты» без следчага, але з прысутнасцю нейкіх чатырох чалавек у памяшканні».

Акрамя таго, на Анішчука ўжо ў калоніі завялі справу па артыкуле 411 — «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930