Знайсці
09.06.2021 / 10:08

Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на два гады калоніі

Сёння ў Брэсце быў вынесены прысуд грамадскай актывістцы Паліне Шарэнда-Панасюк. 

Павялічыць

«Радыё Свабода»

На Паліну завялі тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Максімальнае пакаранне прадугледжвала да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго пацярпелымі праходзілі 7 міліцыянераў. Паводле версіі абвінавачвання, яна плюнула і ўдарыла аднаго з міліцыянтаў падчас агляду, а з іншага сарвала маску, астатніх абражала. Таксама яна нібыта дапусціла абразу Лукашэнкі.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня. У яе кватэры выламалі дзверы, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

Яе муж Андрэй Шарэнда адседзеў больш за 60 сутак, цяпер ён пад хатнім арыштам, на яго завялі справу па арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

У сям'і двое дзяцей.

Працэс Паліны Шарэнда-Панасюк. Абвінавачаная: «Я вас не лічу судом. Гэта вайна супраць народа»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30