Знайсці
09.06.2021 / 07:32РусŁacБел

«Прашу, не варта вінаваціць Рому» — першыя лісты ад Соф'і Сапегі з СІЗА КДБ

Сям'я затрыманай у Мінску расіянкі Соф'і Сапегі атрымала першыя два лісты ад дачкі.

Соф'я просіць не вінаваціць у тым, што здарылася свайго сябра Рамана Пратасевіча. 23 мая Сапегу і Пратасевіча затрымалі ў аэрапорце пасля таго, як беларускія ўлады пасадзілі самалёт Ryanair, на якім пара ляцела з Афін у Вільню.

Лісты былі напісаныя 1 і 3 чэрвеня. Руская служба ВВС публікуе фрагменты лістоў з дазволу маці Соф'і Ганны Дудзіч.

У лістах Сапега апісвае жыццё ў следчым ізалятары.

«Адзіны страх, які мучае мяне, — гэта страх адстаць. Адстаць ад жыцця, яно ж такое нестатычнае. Баюся выйсці нікім і абсалютна непатрэбнай грамадству. Страшна, што так і не абараніла дысертацыю.

Сёння трэцяга, дзень, калі я павінна была раніцай абараніць магістарскую дысертацыю, а ўвечары адправіцца з Ромам у рэстаран, піць шампанскае, есці пасту, сустракаць лета, цалавацца і кахаць, — піша Соф'я. — Аднак выйшла ўсё трохі інакш.

Замест гэтага раніцай я паснедала кашай, патрэніраваліся, а ўвечары выпіла гарбату з печывам. Адна. Не было абароны, не было Ромы, рэстарана і халоднага шампанскага. Не было свята і кахання. Але затое была гарбата. Пра гэта вельмі горка думаць, але здаецца, у жыцці яшчэ шмат усяго здарыцца, а я гэта прапушчу. Мне не хацелася пра гэта пісаць, але падзяліцца мне няма з кім і я не ўтрымалася. Даруй».

«Я ніколі не верыла ў прарочыя сны і іншае. Але… у ноч перад вылетам з Афін Рому прысніўся сон, што мы прызямляемся ў Мінску.

Ён раней казаў, што яму сняцца прарочыя сны. Шкада толькі, што гэта быў адзін з іх. Прашу, не варта вінаваціць Рому ў тым, што ўсё так выйшла. Ён аберагаў і клапаціўся пра мяне як умеў. Гэта можна назваць каханнем. Далей усё будзе развівацца нялёгка, але, спадзяюся, пройдзе гэты шлях годна», — працягвае ў сваім лісце Соф'я.

Ліст ад Соф'і Сапегі

«Сёння ўвечары я атрымала два лісты, — распавядае Соф'я Сапега. — Прызнацца шчыра, гэта быў першы раз за ўвесь час, калі я заплакала. Я не плачу тут.

У першыя суткі я пазнаёмілася з дзяўчынай, яна тады ў простым сэнсе не дала мне змерзнуць. Таксама яна мне сказала, што я на ўсё жыццё запомню першы ліст. І мела рацыю — я запомню кожны радок, кожны сказ. Я запомню гэта пачуццё».

«Што тычыцца мяне, то я трымаюся, вельмі шмат чытаю, пастаянна чытаю. Толькі што дачытала «Трывожнае шчасце» Івана Шамякіна. 600 старонак за тры дні. Прысядаю сто разоў раніцай, спачатку прэс і іншае. Пішу дзённік. Цяпер нарэшце на такія рэчы часу ў мяне дастаткова. Я спраўляюся», — заключае Сапега.

«Я пачала арыентавацца па званах! Паколькі жыву я пакуль па-за дакладным часам, гадзінніка ў мяне тут няма, затое ёсць званы! За акном кожную гадзіну яны б'юць пэўную і роўную дакладнаму часу колькасць разоў.

Так я арыентуюся, — піша Сапега. — У люстэрка сябе не бачыла з 25-га чысла [c 25 мая 2021 года — Бі-бі-сі], таму стан скуры вызначаю рукамі, гэта нават пацешна. Дарэчы, люстэрка не прымалі, бо яно не было такіх параметраў. Трэба маленькае кішэннае і ў пластмасавай рамцы».

«Хачу сказаць, дакладней напісаць, што я не здаюся. Я трымаюся. Пачала ўсміхацца. Упершыню ў жыцці радуюся такім дробязям, як спеву птушак, сонейку, цікавай кнізе. Сапраўды радуюся. Не звяртаю ўвагу на некаторыя дробязі. Нават адрослыя пазногці, бровы і т. д. мяне не бянтэжаць больш:)».

У лістах Сапега апісвае жыццё ў следчым ізалятары, адзначае, што яе рэгулярна наведвае доктар і «коле глюкозу для апетыту».

«Я ем, добра ем, шчыра! Вашы прысмакі і іншае ляцяць досыць хутка:) так, тут ёсць доктар, і ён рэгулярна мяне наведвае. Прыемны чалавек. Выпісаў мне супакаяльнае і коле глюкозу для апетыту. Ён просіць называць гэта сывараткай праўды:)

Не перадаць, як прыемна, што табе тэлефануюць і пішуць сябры з універсітэта. Праўда — вельмі. Перадайце ім, калі ласка, вялікае прывітанне, скажыце, што я вельмі цаню гэта. Я ганаруся, што ў мяне ёсць такія людзі, як яны! Перадайце ім гэта!»

«Па чутках і вашых лістах (навін тут у мяне няма), я разумею, што стала трохі вядомай. Ніколі б не падумала, што такое адбудзецца. Тым больш са мной. Гэта таксама цешыць. Як і казала, хай мне пішуць лісты».

* * *

23-гадовая Сапега — грамадзянка Расіі, яна амаль усё жыццё пражыла ў Беларусі. У Літве ў яе часовы від на жыхарства, яна вучыцца ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні па праграме «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

На ўмовах ананімнасці ВВС паразмаўляла з крыніцай, знаёмай з матэрыяламі справы, і высветліла, што Сапегу падазраюць па трох артыкулах КК Беларусі — аб арганізацыі парушэння грамадскага парадку і масавых беспарадкаў, а таксама распальванні сацыяльнай варожасці.

25 мая ў эфіры СТБ паказаливідэа, у якім Сапега кажа, што з'яўляецца рэдактарам тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які публікуе асабістыя звесткі сілавікоў, чыноўнікаў, суддзяў і журналістаў дзяржаўных СМІ. Гэты канал быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Маці Сапегі ў размове з ВВС выказвала сумневы з нагоды прызнальных паказанняў дачкі на відэа. «Нават сябры мне тэлефанавалі і казалі: цётка Аня, вы бачыце, гэта не ўласцівая ёй манера. Яна разгойдваецца, вочы ў небе. Як быццам баіцца нешта забыцца», — казала Ганна Дудзіч.

Урады заходніх краін і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць абвінавачванні супраць Пратасевіча і Сапегі палітычнымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930