Знайсці
08.06.2021 / 21:42РусŁacБел

Барэль: ЕС завяршае падрыхтоўку новых санкцый у дачыненні да Беларусі

Еўрапейскі Саюз завяршае падрыхтоўку пераліку асоб і ўстаноў, якія маюць дачыненне да прымусовай пасадкі ў аэрапорце Мінска самалёта Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.

Адзначаецца, што санкцыі ў дачыненні да іх будуць ужытыя ў найбліжэйшыя дні.

«Разам з Еўракамісіяй мы пачалі падрыхтоўку эканамічных санкцый. Гэтыя санкцыі будуць прынятыя падчас наступнай сустрэчы Рады міністраў ЕС па замежных справах адносна крытычна важных сектараў беларускай эканомікі», — сказаў Барэль на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.

Ён нагадаў, што прымяненне такіх эканамічных санкцый адносіцца да кампетэнцыі краін-членаў, і выказаў надзею, што іх прадстаўнікі будуць адзінымі ў гэтым пытанні.

Барэль таксама адзначыў, што ЕС падрыхтаваў эканамічны пакет у памеры 3 мільярдаў еўра для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930