Знайсці
08.06.2021 / 17:40РусŁacБел

У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па «справе карагодаў». Трох палітвязняў вызвалілі ў зале суда

У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай «партыі» па «карагоднай» крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

На тэрміны да 2 гадоў «хіміі» 12 берасцейцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеныя, якіх вызвалілі ў зале суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі. Суд Брэсцкага раёна прызначыў наступныя пакаранні фігурантам і фігуранткам «справы карагодаў»:

  • Раман Дзямідовіч, Марына Дарашук, Святлана Марчук, Алеся Крамчаніна, Вікторыя Каральчук — 1,5 года «хатняй хіміі»;
  • муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко — па 1,5 года «хіміі» і «хатняй хіміі» адпаведна;
  • пружанскі паэт і пчаляр Мікалай Папека — 2 гады «хіміі»;
  • палітзняволены сын Арсеній і бацька Яўген Сінякі — па 2 гады «хіміі» (Арсеній у СІЗА-7 з 9 лютага);
  • палітзняволеная 34-гадовая Вольга Глушань — 1,5 года «хатняй хіміі» (У СІЗА-7 з 3 сакавіка, цяпер хварэе);
  • палітзняволены 46-гадовы Раман Яхін — 2 гады «хатняй хіміі» (у СІЗА-7 з 9 лютага).

Палітзняволеныя Вольга Глушань, Арсеній Сіняк і Раман Яхін вызваленыя ў зале суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера