Знайсці
08.06.2021 / 17:22РусŁacБел

Пікеты ў Польшчы і Літве на мяжы з Беларуссю — што там адбываецца?

Мітынгі беларускіх эмігрантаў каля памежных пунктаў з польскага і літоўскага боку пачаліся яшчэ некалькі дзён таму. Тады людзі выставілі намёты. Агучвалася, што калі цягам трох дзён беларускія ўлады не адкрыюць межы для наземнага выезду грамадзян Беларусі, то пікетоўцы заблакуюць дарогі. Межы, як бачым, пакуль не адкрылі. Таму пікетоўцы перайшлі да дзеянняў.

З польскага боку пункту пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» сабралося некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе партал Hrodna.life.

Яны разгарнулі бела-чырвона-белыя сцягі, узнялі плакаты. Пасля пачалі хадзіць туды-сюды па пешаходным пераходзе, блакуючы рух, але з перапынкамі. Такім чынам, кіроўцы ўсё ж праязджалі.

Пікетоўцы арганізавалі і прэс-канферэнцыю, на якой выступіў Павел Латушка. Ён распавёў, што праз прадстаўніка памежнай службы Польшчы перадаў патрабаванні ад удзельнікаў акцыі да беларускага боку: скасаваць абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі. Раней Латушка адзначаў, што другая мэта гэтай акцыі пратэсту — сказаць Бруселю, што хопіць слоў «заклапочанасці», «глыбокай заклапочанасці» і «вельмі глыбокай заклапочанасці».

За гэтым назірала польская паліцыя, але ў падзеі не ўмешвалася, бо акцыя была ўзгодненая з уладамі.

Як паведамляе «Белсат», падобная акцыя прайшла і на літоўскай мяжы, побач з пунктам пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог».

Удзельнікі акцыі хацелі блакаваць рух, аднак зрабіць гэта не дазволіла паліцыя.

Межы Беларусі закрытыя на выезд па зямлі з 21 снежня 2020 года. Па афіцыйнай версіі — з нагоды каранавіруса. Грамадзяне Беларусі для выезду за мяжу наземным транспартам павінны мець працоўныя дамовы ці пэўныя прычыны (падрабязней тут). Пры гэтым на вылет з Беларусі гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930