Знайсці
08.06.2021 / 14:32

Прадстаўнікі місій ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі сустрэліся сёння з Макеем

Прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі выпусцілі сумесную заяву па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Дыпламаты спыталі аб планах беларускіх уладаў у дачыненні да выканання патрабаванняў Канстытуцыі краіны і міжнародных абавязацельстваў, якія тычацца фундаментальных правоў і свабод, а таксама вяршэнства права.

Дыпламаты заклікалі ўлады адгукнуцца на патрабаванні беларускага народа:

— неадкладна спыніць пераслед усіх асоб, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху, а таксама незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці; прадэманстраваць павагу свабоды перакананняў, выказвання і сходаў;

— неадкладна спыніць адвольныя затрыманні, катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і палітычных зняволеных;

— неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых;

— без прамаруджання расследаваць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць да суду тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту, катаванняў, бесчалавечнага абыходжання і незаконныя дзеянні, якія прывялі да цялесных пашкоджанняў, траўмаў, гібелі людзей, а таксама да фарміравання агульнай атмасферы беззаконня ў краіне;

— пачаць годны даверу і інклюзіўны палітычны працэс, вядучы да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Дыпламаты таксама праінфармавалі міністра аб патэнцыяле пазітыўнага развіцця адпаведных двухбаковых адносін у тым выпадку, калі ўлады Беларусі распачнуць адчувальныя і значныя крокі па забеспячэнні захавання дэмакратычных нормаў у краіне.

Кіраўнікі місій заклікалі ўлады краіны знаходжання ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія перашкаджаюць дыпламатычнай супольнасці ў Беларусі ў выкананні іх звычайных дыпламатычных абавязкаў у атмасферы, свабоднай ад умяшання і запалохвання.

Кіраўнікі місій таксама выказалі чаканне, што беларускі бок дазволіць калегам з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША, якіх папрасілі пакінуць краіну, вярнуцца ў Беларусь.

Дыпламаты пацвердзілі, што іх урады па-ранейшаму гатовыя аказваць падтрымку і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі з мэтай дапамагчы абараніць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама гарантаваць яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню.

На думку трансатлантычнай супольнасці нацый, краевугольным каменем суверэнітэту з'яўляюцца згода (а не падпарадкаванне) грамадзян, сацыяльная салідарнасць і бяспека, дынамічныя інстытуты і свабодная прэса.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30