Знайсці
08.06.2021 / 11:50РусŁacБел

Лукашэнка даручыў развіваць вытворчасць стралковай зброі: Калі канфлікт — каб кожная сям'я была ўзброеная

У Беларусі неабходна мець уласную вытворчасць стралковай зброі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб выніках работы і перспектывах развіцця ваенна-прамысловага комплексу, піша БелТА.

БелТА

Ён пазначыў у якасці важнай тэмы развіццё айчыннай вытворчасці стралковай зброі.

«Мы не збіраемся кагосьці перамагаць, — адзначыў ён. — Мы павінны нанесці непрымальную шкоду суперніку і павінны абараніць самі сябе і свае сем'і.

Без сваёй стралковай зброі… калі, не дай бог, нейкі канфлікт, вайна, кожная сям'я, тэрытарыяльныя органы павінны быць узброеныя ўсім комплексам стралковай зброі. Тады вораг, праціўнік будзе разумець, што з намі лепш не звязвацца».

«Мы павінны мінімум зброі вырабляць у сябе. Таму што ўсякае можа здарыцца і спадзявацца на заморскага нейкага дзядзьку, што нам прывязуць зброю, не варта. Трэба мець сваё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930