Знайсці
07.06.2021 / 21:28РусŁacБел

Ад 2 гадоў хіміі да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале «Табакеркі»

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў горада Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча, пішуць праваабаронцы.

Нагадаем, мужчын вінавацілі па шэрагу артыкулаў за дзеянні ў кастрычніку 2020 года: спыненне таварнага цягніка (ч. 1 арт. 342 КК), нанясенне чырвоных палос на трох белых рэкламных лайтбоксах (арт. 341 КК), пракол колаў у аўтамабіля супрацоўніка міліцыі (ч. 3 арт. 339 КК), падпал «Табакеркі» (ч. 3 арт. 218 КК), а таксама за неданясенне аб вядомым цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве (ч. 2 арт. 406) і дзеянні з прадметамі на аснове выкарыстання гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3).

Абвінавачаныя распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС ноччу 10 кастрычніка іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.

На папярэднім пасяджэнні дзяржабвінаваўца Наталля Лосева запрасіла пазбаўленне волі для Аляксандра Назаровіча тэрмінам на 9 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, для Аляксандра Мар'ясава і Віталя Васілевіча — на 8 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а для Аляксандра Гаўрылава — на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі агучыў прысуд:

  • Аляксандр Назаровіч — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Віталь Васілевіч, Аляксандр Мар'ясаў — 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Аляксандр Гаўрылаў — 2 гады «хіміі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930