Знайсці
07.06.2021 / 21:00

«Беларусь як фарпост Еўразіі»? Эканамічная статыстыка сведчыць: не, выключна Расіі

Павялічыць

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Фота МЗС.

«Любяць у апошні час казаць пра Еўразіі. Якія перспектывы адкрывае, як правільна і добра быць далей ад «загніваючага» Захаду, — піша ў сябе ў фэйсбуку палітолаг Андрэй Казакевіч. — Прамаўляюцца прамовы, пішуцца артыкулы, кнігі ўсялякія. Калі замежнапалітычная сітуацыя застанецца ранейшая, то гэтага ў бліжэйшы час будзе шмат, імпарт падобных ідэй і формул з Масквы пацячэ цурком.

Рэальнасць, праўда, некалькі іншая. Беларусь застаецца краінай выключна постсавецкай. Еўразійскага ў ёй няма амаль нічога. Калі, вядома не атаясамліваць паняццяў «еўразійскі» і «расійскі».

Параўнанне гандлёвага абароту Беларусі і, напрыклад, якой-небудзь Германіі робіць гэта відавочным.

Доля Кітая ў беларускім экспарце складае каля 0,9% (2019). Доля Кітая ў экспарце Германіі 8%. Калі ўзяць усю Усходнюю Азію, то розніца ўжо больш чым у дзесяць разоў (1,12% супраць 12%)

Доля Паўднёва-Усходняй Азіі ў Германіі ў 3,6 разу вышэйшая (1,9% супраць 0,7%);

Заходняй Азіі — у 3,4 разы (3,8% супраць 1,1%).

Толькі доля Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі ў Беларусі вышэйшая — 2,4% супраць 1,4% у Германіі.

Усяго, такім чынам, на Азію ў Германіі прыпадае 19% экспарту, у Беларусі — 5,4%. Яшчэ пытанне, якая з краін больш «еўразійская»

Наогул, структура экспарту Беларусі вельмі кансерватыўная. На постсавецкую прастору ў 2019 прыходзілася 58,8%, дваццаць пяць гадоў таму (1995) было 63%. Доля Еўропы таксама прыблізна аднолькавая. Як быццам у сусветнай эканоміцы за гэтыя гады нічога істотна не змянілася», — адзначае палітолаг.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30