Знайсці
07.06.2021 / 19:56РусŁacБел

«Будзе вельмі цікава». Эйсмант паабяцала расказаць, хто з расіян фінансаваў Nexta

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла «РИА Новости», што крыху пазней будуць агучаныя прозвішчы і яшчэ шмат «цікавага», звязанага з фінансаваннем Telegram-канала Nexta.

Раман Пратасевіч у канцы мінулага тыдня распавёў у эфіры АНТ аб нейкім расійскім алігарху — канкурэнце Міхаіла Гуцэрыева, — чыя кампанія рэгулярна пералічвала сродкі Telegram-каналу Nexta.

Пратасевіч выказаў здагадку, што Telegram-канал у абмен на фінансаванне размяшчаў матэрыялы, у якіх быў зацікаўлены расійскі бізнэсмен. Ён не назваў яго імя, аднак заявіў, што назва фірмы звязана «з Уралам і горнай здабычай».

У Крамлі лічаць, што ў Мінску павінны растлумачыць абвінавачванні на адрас нейкага алігарха з Расіі ў фінансаванні апазіцыі, наўрад ці можна гуляць у кошкі-мышкі, заявіў у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Усё тайнае рана ці позна становіцца яўным. І я перакананая, што так будзе і ў гэтым разе. Агучаныя будуць і прозвішчы, і яшчэ шмат усяго «цікавага». Крыху пазней», — сказала ў панядзелак Эйсмант.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930