Знайсці
07.06.2021 / 19:47РусŁacБел

Нелегалы штурмуюць беларуска-польскую мяжу. За 2021 год іх стала больш у 4 разы

Вялікую групу нелегальных мігрантаў — 24 чалавекі — затрымалі польскія памежнікі ноччу 2 чэрвеня ля беларускай мяжы. Сярод парушальнікаў 11 грамадзян Афганістана, 9 грамадзян Расіі чачэнскай нацыянальнасці, 2 грамадзяніны Палесціны, 1 грамадзянін Арменіі і 1 грамадзянін Іарданіі. Гэта не першая вялікая група, спыненая сёлета, паведамілі Hrodna.life ў прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы.

Група мігрантаў перайшла так званую «зялёную мяжу» ў ваколіцах мястэчка Шудзялова. З беларускага боку найбліжэйшыя значныя населеныя пункты — Малая Бераставіца, Алекшыцы і Макараўцы.

Па стане на 6 чэрвеня з пачатку 2021 года падляшскія памежнікі затрымалі за незаконнае перасячэнне мяжы 112 чалавек. Сярод іх не толькі парушальнікі беларуска-польскай мяжы, але і мігранты, спыненыя на польска-літоўскім памежжы, а таксама глыбей унутры краіны.

«Але большасць групаў затрымлівалі менавіта за пераход беларуска-польскай мяжы — агулам 92 чалавекі», — паведаміла Hrodna.life прэс-сакратарка Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Здановіч. Для параўнання — за першыя шэсць месяцаў 2020 года агулам на ўсім адрэзку, які ахоўвае Падляшскі аддзел (мяжа з Літвой і Беларуссю), затрымана 24 чалавекі — у 3,8 разоў менш.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930