Знайсці
07.06.2021 / 18:38РусŁacБел

Палітвязня Лукашэвіча прысудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

Суд Магілёўскага раёна 7 чэрвеня прысудзіў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 368 (Абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек. Такі прысуд вынес суддзя Максім Курпачэнка, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы «Вясны».

У самым пачатку працэсу 4 чэрвеня дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў, каб працэс прайшоў у закрытым рэжыме, патлумачыўшы, што сведкамі па справе будуць праходзіць людзі, якія замяшаныя ў іншым эпізодзе «справы лялек». Суддзя задаволіў хадайніцтва — пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну прызналі вінаватым у вырабе і спаленні лялек. Як да гэтага стала вядома ад адной з фігурантак справы, якая пакінула Беларусь, Лукашэвічу ставілі ў віну спаленне лялек у пустэльным месцы паміж Магілёвам і вёскай Гаі.

Магілёўца з 2 сакавіка ўтрымлівалі пад вартай. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітвязнем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера