Знайсці
07.06.2021 / 16:45РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб святкаванні «Дня народнага адзінства»

У афіцыйным календары новае дзяржаўнае свята — «Дзень народнага адзінства».

Указ падпісаны Лукашэнкам.

Дзень будзе адзначацца 17 верасня.

Выхадным гэты дзень не будзе.

«Выбар даты падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці», — паведамляе лукашэнкаўскі тэлеграм-канал.

Нагадаем, 17 верасня 1939 г. пачаўся «вызваленчы паход» Чырвонай Арміі, у выніку якога Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, а польскую дзяржаву канчаткова ліквідавалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера