Знайсці
07.06.2021 / 15:22РусŁacБел

Вучоная рада Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі пазбавіла Лукашэнку звання ганаровага доктара

Вучоная рада Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі пазбавіла Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара. Гэта званне ён атрымаў яшчэ пры прэзідэнцтве Віктара Юшчанкі.

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт мае больш за 80 ганаровых дактароў. Гэта першы выпадак у гісторыі ўніверсітэта.

Як паведамілі Бі-бі-сі Украіна крыніцы, блізкія да кіраўніцтва ўніверсітэта, за пазбаўленне Лукашэнкі званне ганаровага доктара члены Вучонай рады галасавалі ў таемным рэжыме.

Выпадак пазбаўлення звання раней быў у Кіева-Магілянскай акадэміі. У 2004 годзе, падчас Памаранчавай рэвалюцыі, яна забрала яго ў Леаніда Краўчука.

Для таго, каб пазбавіць звання ганаровага доктара, Вучоная рада КНУ унесла змены ў парадак прадастаўлення гэтага звання, паколькі да гэтага часу механізму не існавала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера